МУС Украіны прызнала, што жанчыну на Майдане не гвалтавалі (дакумент)

Як інфармуе сайт liga.net, дэпутаты Вярхоўнай Рады ад УДАРа Валерый Пацкан і Мікалай Паламарчук звярнуліся з афіцыйным запытам да міністра ўнутраных спраў, каб спраўдзіць: было згвалтаванне ў намёце на Майдане Незалежнасці ў Кіеве ці гэта выдумка. Міністэрства ўнутраных спраў пацвердзіла, што распаўсюдзіла непраўдзівую інфармацыю. Высветлілася, што "пацярпелую" аглядаў лекар-гінеколаг і ён не выявіў "якіх-небудзь слядоў цялесных пашкоджанняў ці палавога акта".



У міліцыі заявілі, што грамадзянка мела канфлікт з нейкім мужчынам, але фізічна яна не пацярпела. Сваю заяву, пададзеную праваахоўнікам, 31-гадовая жыхарка Чарнігаўскай вобласці ўжо адклікала.
 

Фота — ria.ru, liga.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі