МУС Украіны зрабіў заяву пра кулі, якімі былі забітыя

Пра гэта ў чацвер паведаміў першы намеснік начальніка Галоўнага следчага ўпраўлення МУС Украіны Віталь Сакал. Паводле яго слоў, кулі, якімі былі забітыя два чалавекі, міліцыя не выкарыстоўвае. Таксама ён адзначыў, што і міліцыянты, і байцы ўнутраных войскаў на вуліцах Кіева "нясуць службу... без табельнай агнястрэльнай зброі".



Следчымі сярод іншых разглядаецца і версія здзяйснення забойстваў з мэтай справакаваць эскалацыю канфлікту, інфармуе РІА "Новости".



МУС Украіны афіцыйна назвала імёны загінулых: 20-гадовы жыхар Днепрапятроўскай вобласці Сяргей Нігаян і 25-гадовы грамадзянін Беларусі Міхаіл Жызнеўскі.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі