Мужчына прыйшоў у міліцыю з аўтаматам ППШ

Мужчына прыйшоў у міліцыю з аўтаматам ППШ

У міліцыю ў Слоніме мужчына прыйшоў з аўтаматам ППШ. Ён добраахвотна здаў зброю, якую знайшоў у вясковым доме, які нядаўна купіў. Разбіраючы рэчы былога гаспадара, слонімец і натрапіў на аўтамат часоў апошняй вайны. Ён, дарэчы, быў з магазінам і ў рабочым стане, інфармуе "Газета Слонімская".

Як паведамляла Еўрарадыё, нядаўна жыхар Лепеля прадаваў праз інтэрнэт кулямёт Дзегцярова. За зброю ён прасіў 9 мільёнаў рублёў, але быў затрыманы праваахоўнікамі (гл. відэа).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі