Мужчына жорстка разыграў жонку: скінуў з лесвіцы дзіця (відэа)
Раман Этвуд — вядомы ў інтэрнэце відэаролікамі пра свае розыгрышы, але апошні шакаваў многіх.
Мужчына жорстка разыграў сваю жонку. На яе вачах ён скінуў з лесвіцы малое дзіця. Але насамрэч гэта была лялька. Як адзначае Delfi, Раман Этвуд — вядомы ў інтэрнэце відэаролікамі пра свае розыгрышы, але апошні шакаваў многіх. У шоку была і жонка мужчыны.
Без гумару аднесліся да жорсткага жарту і большасць каментатараў у інтэрнэце. "Ну што, наступны розыгрыш — развод?", — пытаюцца яны пасля прагляду роліка.
Дарэчы, за некалькі дзён ролік набраў на YouTube больш за 8 мільёнаў праглядаў.