Мужу Кацярыны Андрэевай ў жодзінскай турме адмовілі ў спатканні з ёй
Ігару Іліяшу, мужу журналісткі Кацярыны Андрэевай, прысуджанай да двух гадоў калоніі, адмовілі ў сустрэчы з жонкай у жодзінскай турме. Фармулёўка адмовы: "Змоўшчыкам у адзін дзень нельга".
"Я, шчыра кажучы, спачатку не зразумеў, пра што гаворка, трохі завіс. Змоўшчыкі ... Ах, так, у перакручаным, чалавеканенавісьніцкай свеце журналіст і аператар — гэта змоўшчык. Яны не маюць права ў адзін дзень атрымаць спатканне з блізкімі. А паколькі мама Чульцовай падала заяву раней за мяне, то спатканне з Кацяй зараз нельга. Таму што... Не ведаю, нават уявіць не магу, як гэта можна абгрунтаваць з пункту гледжання логікі і здаровага сэнсу. А ўчора, дарэчы, маці Дашы адмовілі ў спатканні, спаслаўшыся на адсутнасць месцаў", — піша Іліяш.
У лютым 2020 га суд Фрунзенскага раёна Мінска (суддзя — Наталля Бугук) асудзіў журналістак "Белсата" Кацярыну Андрэеву і Дар'ю Чульцову на 2 гады калоніі агульнага рэжыму за "арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак". 15 лістапада 2020 года доме на "Плошчы Пераменаў" у Мінску яны вялі стрым з разгону мірнай вулічнай акцыі памяці забітага пратэстоўца Рамана Бандарэнка.
Андрэева і Чульцова сваёй віны не прызналі. Яны прызнаныя палітвязнямі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.