Музыкаў гурта Litesound затрымалі "памылкова"

Як паведамляе БелаПАН са словаў бацькі музыкаў Юрыя Каракіна, прыехаў начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Мінскага раёна, папрасіў прабачэння і сказаў, што хлопцаў затрымалі памылкова. Артысты былі затрыманыя больш за тры гадзіны, пасля чаго іх павезлі назад у лес да іх машыны. Пратаколаў затрымання міліцыянты не складалі.

Нагадаем, музыкаў гурта Litesound затрымалі ўвечары 12 сакавіка каля Заслаўскага вадасховішча. Па словах Юрыя Каракіна, яны шукалі месца для здымак новага кліпа. Верагоднай прычынай затрымання бацька назваў тое, што месца для здымак кліпа артысты шукалі недалёка ад рэзідэнцыі Аляксандра Лукашэнкі.

Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі