МВФ гатовы фінансава дапамагчы Украіне

Пра гэта заявіла дырэктар-распараджальнік Міжнароднага валютнага фонду Крысцін Лагард, інфармуе ИТАР-ТАСС.
“Украіна — сябра МВФ. Калі Украіна звернецца па дапамогу, эканамічную ці фінансавую, мы гатовыя яе аказаць”, — адзначыла Лагард. Разам з тым яна падкрэсліла, што МВФ “патрэбны нехта ва Украіне, з кім можна гэтыя пытанні абмяркоўваць”.



Лагард выказала спадзяванне, што сітуацыя ва Украіне стабілізавалася. “Але любая дыскусія прадугледжвае наяўнасць мінімум двух суразмоўцаў, і МВФ пакуль не ведае, з кім ва Украіне размаўляць”, — адзначыла яна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі