МВФ павысіў прагноз росту беларускай эканомікі сёлета да 1,6%

МВФ даў прагноз для ВУП Беларусі 

МВФ даў прагноз для ВУП Беларусі  / Еўрарадыё

Па выніках 2023 года рост беларускай эканомікі складзе 1,6%. Такі прагноз даюць эксперты Міжнароднага валютнага фонду ў кастрычніцкім рэлізе. Паўгода таму, у красавіку, яны прагназавалі рост беларускай эканомікі ў 0,7%.

Варта адзначыць, што іншыя эксперты даюць больш аптымістычныя прагнозы для Беларусі. Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця ацэньвае рост эканомікі па выніках года ў 2%, эксперты цэнтра BEROC — 3,2-3,5%. А беларускі ўрад нацэлены на паказчык у 3,8%.

Таксама МВФ прагназуе, што ў 2024 годзе беларуская эканоміка вырасце на 1,3%.

Інфляцыя ў Беларусі сёлета, паводле прагнозу МВФ, складзе 4,7%, а ў наступным годзе — 5,7%.

Якраз сёння Белстат паведаміў, што ад пачатку года інфляцыя склала 3,6%, а за год (з верасня 2022-га) — 2%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі