МВФ распрацоўвае новы механізм антыкрызіснага крэдытавання
Міжнародны валютны фонд (МВФ) разглядае магчымасць стварэння новага механізму антыкрызіснага крэдытавання. Пра гэтаса спасылкай на “The Wall Street Journal” паведамляе агенцтва “Интерфакс”. Новы крэдыт, па словах неназванага прадстаўніка фонду, магчыма, будзе накіроўвацца адразу групе краінаў, якія, па меркаванні МВФ, апынуліся пад пагрозай падчас крызісу, а не асобным дзяржавам, як зараз.
Пры гэтым краінам не трэба будзе запытваць дапамогу: МВФ сам будзе адчыняць крэдытную лінію, калі злічыць іх антыкрызісную эканамічную палітыку абгрунтаванай.
Дырэктар МВФ Дамінік Строс-Кан заявіў 26 лютага, што фонд жадае мець магчымасць працаваць з сістэмнымі рызыкамі ў сусветнай эканоміцы, атрымаць паўнамоцтвы выяўляць пагрозы, якія ўзнікаюць у сусветнай эканоміцы, і папярэджваць пра іх краіны. Як чакаецца, ідэя новага крэдытнага механізму будзе аформленая да верасня. Пасля яна мусіць быць ухваленая саветам кіраўнікоў фонду.
Падчас крызісу МВФ пачаткаў пераасэнсоўваць механізмы сваёй дзейнасці. У прыватнасці, тое, як арганізацыя павінна працаваць над перадухіленнем крызісаў. Пераглядаюцца шматлікія традыцыйныя падыходы экспертаў фонду да механізмаў кантролю над ператокам капіталу, набораў захадаў, якія краіны павінны выкарыстаць для барацьбы з крызісамі.