Выказваем занепакоенасць: вялікія сусветныя праблемы і маленькая італьянская

Пакупнік выбірае газету, 1946 год / Chris Ware/Keystone Features/Getty Images​
Пакупнік выбірае газету, 1946 год / Chris Ware/Keystone Features/Getty Images​

Кітай паказвае, да чаго можна дайсці ў спробе кантраляваць думкі людзей. А прырода паказвае, да чаго можна дайсці, калі ўрады не пачнуць сябе кантраляваць.

Захоўваць спакой больш нельга

Калі журналісты ВВС наблізіліся да адной з разбураных вёсак, яны сустрэлі пажылога мужчыну. Ён спрабаваў трапіць у вёску, якая ляжала ў руінах. Ён ведаў, што яго ўнукі былі ў гэтай вёсцы. Ён не мог звязацца з іх бацькамі.

Гэта не ваенная хроніка. Гэта вынік разбуральнай паводкі ў Заходняй Еўропе. Пасля дажджоў рэкі выйшлі з берагоў і спустошылі рэгіён. Як мінімум 120 чалавек загінула. Сотні прапалі без вестак. Заходняя Германія і Бельгія пацярпелі асабліва моцна.

Выражаем обеспокоенность: большие мировые проблемы и одна маленькая итальянская
Паводка ў Заходняй Еўропе / Reuters

Навукоўцы асудзілі палітыкаў, якія не змаглі абараніць сваіх грамадзян ад экстрэмальных з'яваў надвор'я. Яны нагадалі, як шмат гадоў прадказвалі: летнія ападкі і хвалі цяпла праз змены клімату стануць усё больш разбуральнымі.

Але навукоўцы не абмяжоўваюцца заявай "мы ж казалі". Яны настойліва раяць: тэрмінова скараціць выкіды CO2. І падрыхтавацца да новых экстрэмальных умоваў.

Навінаў з Афганістана менш не будзе

Патокі афганскіх бежанцаў шукаюць раттунку ў суседнім Таджыкістане. Фатограф Reuters Даніш Седзікі, уладальнік Пулітцэраўскай прэміі, загінуў падчас сутыкненняў афганскіх службаў бяспекі з "Талібанам". А людзі, чыя маладосць прайшла ў 90-я, успамінаюць пра страх перад талібамі.

Выражаем обеспокоенность: большие мировые проблемы и одна маленькая итальянская
Мастак напісаў партрэт забітага журналіста ў Індыі / Reuters

Экс-прэм'ер і лідар адной з мясцовых партый расказаў РІА "Навіны", што ўлады здавалі некаторыя паветы талібам без бою. Каб ЗША і НАТА перагледзелі рашэнне аб вывадзе войскаў.

Пакуль няма ніякіх шанцаў, што навіны з Афганістана скончацца найбліжэйшым часам.

Вялікай краіне — вялікая прапаганда

Старшыня Кампартыі Кітая Сі вырашыў, што недастаткова ўсё кантралюе. Партыя выдала новы дапаможнік па ідэалагічнай і палітычнай працы, піша CNN.

"Ідэалагічная і палітычная праца — гэта выдатная традыцыя партыі, адметная рыса і выбітная палітычная перавага — гэта жыццёвы шлях ўсёй яе працы", — гаворыцца ў кіраўніцтве.

Галоўная задача кампаніі — прасунуць "думкі Сі Цзіньпіна аб сацыялізме з кітайскімі асаблівасцямі для новай эры". З 2017 года дактрына Сі часта вывучаецца партыйнымі кадрамі на сходах, з ёй можна азнаёміцца ў спецыяльнай мабільнай праграме.

А цяпер партыя хоча, каб і шырокая грамадскасць лепей яе вывучыла. Ужо набірае абароты кампанія па далейшым распаўсюдзе дактрыны Сі ў "падручніках і класах". Пачатковыя і сярэднія школы па ўсёй краіне пачнуць выкарыстоўваць падручнікі на тэму "думка Сі Цзіньпіна пра сацыялізм з кітайскімі асаблівасцямі для новай эры".

Ідэалагічная праца павінная яшчэ глыбей пранікнуць "у жыццё мас". Напрыклад, у некаторых вёсках партыйную прапаганду транслююць з гучнагаварыцеляў, усталяваных на дахах дамоў людзей.

Як кажуць у нас у Беларусі, "нармальная абстаноўка з пункту гледжання развіцця дэмакратычных працэсаў".

Складана жыць без пармезану

Пасол Італіі ў Расіі спрабуе вярнуць пармезан на паліцы крамаў.

Па-першае, кажа ён, пакутуюць не толькі італьянскія вытворцы, але і расіяне, якія любяць гэты сыр.

Выражаем обеспокоенность: большие мировые проблемы и одна маленькая итальянская
Пармезан / pixabay

Па-другое, кажа пасол, адбылася прыкрая памылка! Контрсанкцыі Расіі не забараняюць увоз безлактознай прадукцыі. А пармезан якраз і ёсць "безлактознай прадукцыяй"! Так што гэтая забарона — проста блытаніна нейкая.

Не, дадае пасол, расійскага пармезану ён не каштаваў і не верыць, што гэты сыр можна вырабіць за межамі Італіі.

Не перажывай, беларускі пармезан, пакуль што гэтыя перамовы недалёка прасунуліся.

Адарвіцеся ад зямнога

На Парыж зноў можна паглядзець з вышыні Эйфелевай вежы. Яны адкрылася для гасцей пасля перапынку ў восем месяцаў.

Да канца лета забраніраваныя ўжо 70 тысяч білетаў. Кампанія, якая абслугоўвае вежу, рыхтуецца штодня прымаць 10-13 тысяч наведвальнікаў.

Самы час памарыць, чым зоймецеся, калі межы адкрыюць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі