Мяккая беларусізацыя ці русіфікацыя, што адбываецца ў Беларусі?

Мяккая беларусізацыя ці русіфікацыя, што адбываецца ў Беларусі?

Апошнім часам у нашым жыцці стала больш беларускага. Людзі больш размаўляюць па-беларуску, бізнес актыўна рэкламуе сябе па-беларуску, без праблем працуюць курсы беларускай мовы і крамы, дзе можна набыць гістарычную сімволіку. І нават 101-годдзе БНР нам дазволілі адзначыць вялікім канцэртам.

Што праўда, у Гродне.

І маленькім канцэртам у Мінску.

З іншага боку, амаль уся гэтая бачная беларусізацыя — вынік працы неабыякавых грамадзян і грамадскіх арганізацый. А што дзяржава? Два прыклады: футбольныя фанаты па-ранейшаму рызыкуюць, калі ідуць на стадыён з БЧБ-сцягам, а Аляксандр Лукашэнка на “Вялікай размове” заяўляе, што Беларусі не патрэбны беларускамоўны ўніверсітэт.

Дык што ж адбываецца ў Беларусі, мяккая беларусізацыя ці русіфікацыя? Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё паспрачаюцца аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS) Вадзім Мажэйка і заснавальнік грамадзянскай ініцыятывы “УМОВЫ для МОВЫ” Ігар Случак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі