Мытнікі канфіскавалі 100 таблетак феназепаму, якія перасылаліся поштай

Мытнікі канфіскавалі 100 таблетак феназепаму, якія перасылаліся поштай

Супрацоўнікі мытні "Мінск-2" пры кантролі міжнароднай пасылкі выявілі два блістары таблетак "феназепам" — агулам 100 штук. Пасылка ішла з Украіны на адрас жыхаркі Брэсцкай вобласці. 

Таблеткі былі канфіскаваныя і накіраваныя на экспертызу. Эксперты мытнай лабараторыі выявілі, што ў склад гэтых лекаў уваходзіць небяспечнае псіхатропнае рэчыва.

Мытнікі склаліадміністратыўны пратакол па факце незаконнай перасылкі псіхатропнага рэчыва, абмежаванага да перамяшчэння праз мытную мяжу. Матэрыялы справы накіраваныя для разгляду ў суд Кастрычніцкага раёна Мінска.

Дарэчы, за 5 месяцаў 2017 года мытня "Мінск-2" спыніла 43 спробы незаконнага перамяшчэння наркатычных сродкаў і лекавых прэпаратаў, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі і псіхатропныя рэчывы (затрымана 1657 таблетак, якія маюць у сваім складзе псіхатропы).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі