Мытнікі ўсё яшчэ выпраўляюць памылкі ў дэкларацыі
Праз 10 дзён пасля таго, як Еўрарадыё знайшло 46 памылак у беларускамоўнай мытнай дэкларацыі, мы вырашылі дазнацца: ці змянілася што-небудзь? Прадстаўнік Мытнага камітэта Уладзімір Пехцераў запэўніў нас, што справа па выпраўленні памылак ужо пачалася:
“Мае спецыялісты кажуць, што ў цяперашні час у дэкларацыі ўносяцца змены з улікам меркаванняў філолагаў. Я ведаю, што праходзіла экспертыза. Звярталіся да філолагаў, ужо ўсё завізавана. На якім гэта этапе зараз, я не магу сказаць”.
Хто ж займаецца выпраўленнем гэтых памылак? На гэтае пытанне мы так і не пачулі адназначнага адказу:
Уладзімір Пехцераў: “Я не прымаю такія рашэнні. Я даю толькі тыя каментары, якія ўпаўнаважаны даваць. Куды трапіла дэкларацыя для перакладу, таксама не магу сказаць. Напэўна ж, ёсць нейкія дзяржаўныя арганізацыі для гэтага”.
Еўрарадыё вырашыла даведацца, якія ж дзяржаўныя арганізацыі для гэтага існуюць. І да якіх спецыялістаў усё ж такі звярнуўся Мытны камітэт?
Пачалі мы з Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа пры НАН Беларусі. Дырэктар Аляксандр Лукашанец запэўніў нас, што да іх ніхто не звяртаўся:
“Я чытаў пра гэтае у Інтэрнэце і ведаю, што там было знойдзена шмат памылак. Але да нас не звярталіся. Калі б звярнуліся – мы б пераклалі граматна і правільна”.
Дарэчы, мы з’ездзілі да Аляксандра Лукашанца, і ён налічыў 48 памылак у дэкларацыі.
Калі не звярталіся да акадэмікаў, можа, звярнуліся да Таварыства беларускай мовы? Тым больш, што ў мінулым матэрыяле на гэтую тэму мы пісалі, што таварыства гатова пайсці насустрач і нават зрабіць гэта бясплатна.
І тут мы не памыліліся. Старшыня ТБМ Алег Трусаў распавёў Еўрарадыё, што прыкладна тыдзень таму званок з Мытнага камітэту быў:
“Нам з мытнікаў нехта тэлефанаваў, такі зварот у ТБМ паступаў. Нас прасілі, каб мы памылкі выправілі, але, праўда, потым нам нічога не прынеслі”.
Як дадаў Алег Трусаў, самі спецыялісты звяртацца з прапановай дапамогі не збіраюцца:
“Я ніколі сам не звяртаюся. Бясплатна яшчэ сябе прапаноўваць? Калі да нас звяртаюцца – мы, канешне, дапамагаем. Але ж самі нікому не навязваем – гэта не ў нашых правілах”.
Пра тое, як Еўрарадыё знайшло 46 памылак у беларускамоўнай мытнай дэкларацыі, чытайце тут.
Астатнія памылкі глядзі на далучаных фотаздымках (клікабельна).