МЗС: Беларусаў сярод пацярпелых у берлінскай трагедыі няма

МЗС: Беларусаў сярод пацярпелых у берлінскай трагедыі няма

Міністэрства замежных спраў Беларусі кажа, што няма звестак пра нашых суайчыннікаў, пацярпелых у трагедыі ў Берліне.

У сацсетках на афіцыйным акаўнце МЗС гаворыцца: "На цяперашні момант у МЗС ФРГ няма інфармацыі аб тым, што сярод ахвяр і пацярпелых у выніку трагедыі ў Берліне ёсць беларускія грамадзяне".

Нагадаем, што ў ноч на аўторак у наведвальнікаў каляднага базару ў Берліне ўрэзаўся грузавік з металічнымі балванкамі. Паводле апошніх звестак, пры гэтым 12 чалавек загінулі, а яшчэ 48 былі шпіталізаваныя з разнастайнымі траўмамі.

Паліцыя мяркуе, што наезд быў учынены наўмысна. Кіроўца грузавіка (як мяркуецца, пакістанец па нацыянальнасці), уцёк з месца здарэння.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі