МЗС Беларусі: У авіякатастрофе ў Егіпце загінулі двое беларусаў

Міністэрства замежных спраў Беларусі пацвярджае факт гібелі двух беларусаў у авіякатастрофе ў Егіпце, інфармуе БелаПАН.
Нагадаем, раней прэс-служба МЗС Украіны паведамляла, што сярод загінулых — чацвёра грамадзянаў нашай краіны. Самалёт належаў авіякампаніі Aerolift (ПАР). Ён ляцеў з Уганды ва ўкраінскі Нікалаеў і быў вымушаны сесці ў Луксоры для дазапраўкі. Падчас узлёту ён разбіўся. Апрача двух беларусаў на борце знаходзіліся двое грамадзян Украіны і адзін расіянін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі