МЗС Кеніі: Сярод баевікоў у Найробі былі грамадзяне ЗША і падданая Брытаніі

Па яе словах, якія пераказвае РБК, двум-тром амерыканцам, якія ўдзельнічалі ў нападзе, было 18-19 гадоў. Гаворка ідзе пра грамадзян ЗША самалійскага паходжання. Па звестках кенійскіх уладаў, яны "пражывалі ў Мінесоце і яшчэ адным месцы ў ЗША".



Тым часам прадстаўніца Дзяржаўнага дэпартамента Джэн Псакі раней заявіла, што ЗША не маюць інфармацыі пра ўдзел амерыканцаў у тэракце ў сталіцы Кеніі.



Нагадаем, што 21 верасня ісламскія баевікі захапілі гандлёвы цэнтр "Уэстгейт" у прэстыжным раёне Найробі. Нападнікі закідалі будынак гранатамі і адкрылі агонь па немусульманах, папярэдне загадаўшы мусульманам пакінуць памяшканне.



Па звестках МУС Кеніі, ад нападу ў гандлёвым комплексе загінулі не меней за 62 чалавекі, у тым ліку грамадзяне Вялікабрытаніі, Францыі, Кітая, Нідэрландаў. Цяпер усе закладнікі вызваленыя, вайскоўцы ўзялі пад кантроль усю тэрыторыю гандлёвага цэнтра.



Фота — EPA

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі