МЗС Нямеччыны лічыць магчымым увесці санкцыі супраць урада Украіны
Пра гэта заявіў кіраўнік нямецкай дыпламатыі Франк-Вальтэр Штайнмаер.
Ён прыгразіў ураду Украіны наступствамі, калі яно збочыць ад палітычнага рашэння ў канфлікце з апазіцыяй, перадае РБК. Нямецкі дыпламат падкрэсліў, што ў дачыненні да ўкраінскага кіраўніцтва трэба выступаць рашуча, а гатоўнасць прымяніць санкцыі павінна служыць пагрозай для Кіева.
Штайнмаер таксама перасцярог ад магчымага суперніцтва за Украіну паміж Еўрасаюзам і Расіяй паводле прынцыпу "хто больш заплаціць". Па яго словах, у ЕС і Расіі павінен быць агульны інтарэс у тым, каб Украіна зноў павольна ачомалася. Ён адзначыў, што становішча ва Украіне застаецца выбуханебяспечным.
У той ж час канцлер Нямеччыны Ангела Меркель паведаміла, што пакуль не разглядае пытанне аб санкцыях супраць афіцыйнага Кіева.
Фота — dpa