МЗС пацвердзіла падпал дзвярэй у беларускай амбасадзе ў Бельгіі
Міністэрства замежных спраў пацвердзіла, што вечарам 8 жніўня невядомыя людзі падпалілі дзверы ў беларускай амбасадзе ў Бельгіі.
"Узніклы пажар быў аператыўна патушаны. Аднак падкрэслю, што прамая пагроза жыццю і здароўю людзей, якія знаходзіліся ў памяшканні ў момант інцыдэнту супрацоўнікаў, відавочная, і гэта не можа не турбаваць. Акрамя гэтага, дыпламатычнай місіі нанесены матэрыяльны ўрон", — пракаментаваў гэтыя падзеі прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.
Беларускія дыпламаты накіравалі бельгійскім уладам ноту з патрабаваннем правесці расследаванне інцыдэнта, высветліць датычных і прыцягнуць іх да адказнасці.
Анатоль Глаз дадаў, што гэта не першы "хуліганскі акт" супраць амбасады ў Бруселі. Як распавядала Еўрарадыё, у снежні 2020-га сцены і вокны амбасады былі замазаныя чорнай фарбай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.