МЗС Расіі патрабуе ад Кіева справаздачаў пра стварэнне Канстытуцыі
МЗС Расіі засумняваўся ў здольнасці ўкраінскіх палітыкаў падрыхтаваць праект Канстытуцыі, які б улічыў усе запыты грамадства.
Як інфармуе РБК, расійскія дыпламаты запатрабавалі ад дэпутатаў Вярхоўнай рады "рэгулярных справаздачаў" пра іх працу. Публікаваць адпаведныя матэрыялы патрабуецца на рускай мове. Пра гэта гаворыцца ў абнародаваным каментары МЗС наконт канстытуцыйнай рэформы ва Украіне.
Міністэрства сумняецца ў тым, што народныя дэпутаты Украіны "змогуць самастойна, без змястоўнага ўзаемадзеяння з грамадскасцю выйсці на праект дакумента, у якім былі б улічаныя патрэбы і запыты ўсіх зацікаўленых сегментаў ўкраінскага грамадства — без перакосаў і шкоды для інтарэсаў рэгіянальных элітаў".
Прэм'ер-міністр Украіны Арсень Яцанюк сёння заявіў, што праект новай Канстытуцыі будзе гатовы праз два тыдні.
Фота — 1tv.ru