МЗС займаецца вяртаннем на радзіму дзяцей беларускі, памерлай у Егіпце

МЗС займаецца вяртаннем на радзіму дзяцей беларускі, памерлай у Егіпце

Галоўнае консульскае ўпраўленне МЗС разам з органамі апекі займаецца вяртаннем на радзіму дзяцей беларускі, памерлай у Егіпце. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

40-гадовая грамадзянка Беларусі памерла ў егіпецкай Хургадзе 18 лістапада. Як інфармуе МЗС, беларуская амбасада ў Егіпце ў той жа дзень стала займацца гэтай справай. "Консул усталяваў кантакт з уладамі Егіпта і з братам загінулай, які жыве ў Беларусі. У памерлай беларускі засталіся за мяжой двое малалетніх дзяцей — хлопчык і дзяўчынка, якім каля пяці гадоў. Цяпер галоўнае консульскае ўпраўленне МЗС Беларусі сумесна з беларускімі органамі апекі і апякунства займаецца пытаннямі па хутчэйшым вяртанні беларускіх дзяцей на радзіму", — заяўляюць у МЗС.

Паведамляецца, што жанчына ўсынавіла гэтых дзяцей у Беларусі, калі была ў шлюбе. Цяпер яе шлюб скасаваны, і ў Хургадзе яна жыла граамдзянскім шлюбам з егіпецкім грамадзянінам. "У былога мужа — грамадзяніна Беларусі — ёсць правы на апякунства над дзецьмі. З ім таксама быў усталяваны кантакт, і ён выказваў гатоўнасць сёння — 22 лістапада — вылецець у Егіпет, каб забраць дзяцей. Але па нашай інфармацыі ён не вылецеў", — кажуць у дыпламатычным ведамстве.

Цяпер дзеці знаходзяцца пад наглядам егіпцяніна, з якім жыла нашая суайчынніца. Беларускі дыпламат сустракаўся з дзецьмі, паразмаўляў з загадчыцай дзіцячага садка. Ён зрабіў высновы, што фізічны і псіхалагічны стан дзяцей нармальны.

Дарэчы, сваякі загінулай вырашылі пахаваць яе ў Егіпце. Гэтым пытаннем таксама займаецца беларускі консул.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі