На 21 снежня ў Беларусі зноў абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі
У Беларусі чакаецца галалёдзіца / "Віртуальны Брэст"
У сераду, 21 снежня, у Беларусі чакаецца пераважна воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Часам прагназуюцца ападкі — дождж, уначы з мокрым снегам. Месцамі, а ўначы па ўсходняй палове на большай частцы тэрыторыі і ў Мінску, — галалёд, на дарогах галалёдзіца. У асобных раёнах туман. Вецер будзе паўднёва-заходні ўмераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад -5 да +1, удзень чакаецца ад 0 да 4 цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.