На актывіста, распранутага "Беркутам", палявалі два дні (відэа)

На відэа, якое з'явілася ў чацвер, відаць, як збітага, аголенага мужчыну беркутаўцы вывелі на мароз і рабілі пастановачны здымак. Пазней стала вядома, што Гаўрылюк на волі, на Майдане яму аказалі меддапамогу.



Як інфармуе УНІАН, ананімная крыніца ў харкаўскай міліцыі паведаміла, што на Міхаіла Гаўрылюка міліцыянты палявалі два дні. Нібыта, Гаўрылюк — адзін з самых трапных кідальшчыкаў "кактэйля Молатава" на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве. "Мы яго доўга вылічвалі і нарэшце злавілі і распранулі. Ён у нас працаваў "сувенірам" у прыклад астатнім", — расказаў міліцыянт.



Тым часам, відэа са здзекамі над затрыманым паказалі тэлеканалы па ўсім свеце. Людзі ў шоку, што гэта адбылося ў еўрапейскай краіне.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі