На Australian Open Сабаленка стартуе з матча з Суарэс-Навара
На адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе беларуска Арына Сабаленка стартуе з матча з іспанкай Карлай Суарэс-Навара. Пра гэта стала вядома пасля лёсавання. Сабаленка — 12-я ракетка свету, яе саперніца — 54-я.
З кім згуляе на Australian Open Аляксандра Сасновіч (99-я ў сусветным рэйтынгу), стане вядома толькі пасля заканчэння кваліфікацыі турніру. Што да Вікторыі Азаранка, то яна пакуль не выступае.
Беларус Ягор Герасімаў (99-ы ў рэйтынгу) стартуе з паядынка з Касперам Руудам з Нарвегіі (53). У кваліфікацыі працягвае змаганне Ілля Івашка (148).
Матчы асноўнай сеткі пачнуцца ў панядзелак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.