На банкруцтва падаў уладальнік FM-станцый "Радыё Бі-Эй" і "Мелодыі стагоддзя"

Студыя радыёстанцыі, ілюстрацыйнае фота

Студыя радыёстанцыі, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Заяву на банкруцтва ў эканамічны суд падала кампанія "АНВІК" бізнесоўца Яўгена Шарашэўскага, піша Office Life. Яе запазычанасць перад крэдыторамі складае крыху больш за 173 тысячы рублёў.

Вяшчанне FM-станцый "Радыё Бі-Эй" і "Мелодыі стагоддзя" спынілася больш за год таму. 2 лютага 2023 года ўласнік падпісаў рашэнне аб ліквідацыі, але не здолеў разлічыцца з пазыкамі.

Паводле даных суда, у кампаніі няма ніякіх іншых актываў, акрамя дэбіторскай запазычанасці амаль на 110 тысяч рублёў. Таму на 10 ліпеня прызначылі пасяджэнне аб банкруцтве.

"Радыё Бі-Эй" была адной з найбуйнейшых беларускіх FM-станцый. Яна пачала вяшчанне ў 1993 годзе. У 2023-м слухаць эфіры радыёстанцыі можна было больш чым у 100 гарадах краіны.

Радыёстанцыя "Мелодыі стагоддзя" першая сярод беларускіх стала працаваць у фармаце рэтра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі