Малаказавод №1 стаў адзіным вытворцам малочнай прадукцыі ў Мінску
Мінскі малаказавод №1
У Мінску застаўся толькі адзін вытворца малочнай прадукцыі — малаказавод №1 (брэнд "Першы малочны"), піша газета "Беларусы і рынак".
Гэты малазавод паглынуў іншага буйнога вытворцу малочнай прадукцыі — былы малаказавод №2 (брэнд "Малочны гасцінец"). Аб'яднанне прадпрыемстваў адбылося яшчэ ў сакавіку. Таксама ў склад ММЗ №1 увайшоў і філіял ГМЗ №2 "Юнік-Агра" ў Вілейскім раёне.
Трэцяга сталічнага вытворцу (ГМЗ №3) ММЗ №1 паглынуў яшчэ ў 2008 годзе.
Цяпер у склад холдынгу "Першы малочны" таксама ўваходзяць заводы Маладзечанскага малочнага камбіната (у Маладзечне, Валожыне, Вілейцы і Мядзелі). Да апошняга ўзбуйнення холдынг вырабляў каля 70% малочнай прадукцыі ў Мінску і Мінскай вобласці і 18% — у Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.