На БелАЭС даставілі камплект парагенератараў для другога энергаблока

На БелАЭС даставілі камплект парагенератараў для другога энергаблока

На будаўнічую пляцоўку Беларускай АЭС даставілі першы камплект парагенератараў для другога энергаблока, перадае БЕЛТА. Гэта першы камплект для другога энергаблока, які ўключае два парагенератары. Агулам на адным энергаблоку іх будзе чатыры.

Парагенератары лічацца сярод асноўнага абсталявання цыркуляцыйнага контуру рэактарнай ўстаноўкі. Яны прызначаюцца для перадачы цяпла, вырабленага ў актыўнай зоне рэактара, у іншы контур, дзе праз паверхню цеплаабмену генеруецца пар, які сілкуе турбіну энергаблока.

Спецыялісты паведамляюць, што ў бліжэйшыя дні на АЭС чакаецца пастаўка транспартнага шлюза. Цяпер абодва парагенератары знаходзяцца ў зоне ўваходнага кантролю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі