На беларуска-расійскай мяжы ствараецца "заслона супрацьпраўнай дзейнасці"

На беларуска-расійскай мяжы ствараецца "заслона супрацьпраўнай дзейнасці"

На беларуска-расійскай мяжы ствараецца "заслона супрацьпраўнай дзейнасці". Органы памежнай службы Беларусі ўжо рэалізуюць задачы, пастаўленыя Саўбезам, паведамляе ria.ru. 29 ліпеня на нарадзе членаў Саўбеза на чале з Аляксандрам Лукашэнкам абмяркоўвалася затрыманне ў нашай краіне больш за трох дзясяткаў удзельнікаў прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера. Было заяўлена, што сярод мераў, якія будуць прымацца, ёсць і ўзмацненне "аператыўнага прыкрыцця" беларуска-расійскай мяжы.

Афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Антон Бычкоўскі заявіў ria.ru, што "ўжо рэалізуюцца неабходныя мерапрыемствы, якія павінны праводзіцца ў бягучы момант". Паводле яго слоў, адбываецца стварэнне "заслоны супрацьпраўнай дзейнасці ў любых яе формах і праявах, якія нясуць пагрозу памежнай бяспецы Беларусі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі