На беларуска-ўкраінскай мяжы знік маладафронтавец Латышаў
15 лістапада на беларуска-ўкраінскай мяжы знік маладафронтавец Аляксандр Латышаў. Пра гэта ў Фэйбуку паведаміў сустаршыня аргкамітэта БХД Павел Севярынец.
Па звестках Севярынца, актывіста маглі арыштаваць і абвінаваціць у шпіянажы на карысць Польшчы.
"Як толькі мы далі інфармацыю, яго акаунт ВК выдалілі. У ФБ яшчэ вісіць. Сябры кажуць, што ён дакладна не перасякаў мяжу, месяц таму яго дапытвалі супрацоўнікі КГБ, акрамя таго, маглі забраць і ў войска. Журналістам у КГБ і міліцыі сказалі, што Латышаў не ў іх", — піша Севярынец.
Латышаў — былы ўдзельнік праграмы Каліноўскага. У 2014 годзе за ўдзел у незарэгістраваным "Маладым Фронце" яго адпраўлялі на прымусовую псіхіятрычную экспертызу. "Ніякіх адхіленняў, вядома, не знайшлі", — дадае Севярынец.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.