На Беларускім еўрапейскім форуме не абмяркуюць кандыдата на выбары 2011 г.

Пытанне аб вылучэнні кандыдата на прэзідэнцкія выбары 2011 года на Беларускім еўрапейскім форуме, які пройдзе 14 лістапада ў Мінску, абмяркоўвацца не будзе. Пра гэта заявіў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. "На форуме не павінны прымацца нейкія тактычныя рашэнні", — цытуе палітыка БелаПАН. Да такіх рашэнняў сп. Янукевіч адносіць вызначэнне фармата ўдзелу ў выбарах 2011 года. Паводле слоў палітыка, пытанне аб вылучэнні кандыдата на Беларускім еўрапейскім форуме абмяркоўвацца не будзе, і ўвогуле яго мэтазгодна адкласці да наступнай вясны.

Лідэр руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч зазначыў што "мэта форума — падтрымаць паварот Беларусі ў бок Еўрасаюза, зрабіць незваротнымі працэсы еўрапеізацыі Беларусі, мабілізаваць прыхільнікаў і аб'яднаць патэнцыял беларускіх праеўрапейскіх сіл".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі