На Брэстчыне абеліск героям вайны выкінулі на сметнік
Быццам бы помнік перашкаджаў дарожнаму руху.
Жыхары вёскі Спорава Бярэзінскага раёна Брэсцкай вобласці абураныя тым, што мясцовыя чыноўнікі выкінулі на сметнік помнік воінам-абаронцам. Гэта быў не проста помнік, а своеасаблівы сімвал вёскі.
Помнік стаяў на скрыжаванні дарог у вёсцы. Па версіі мясцовых уладаў, яго знеслі, каб гэты абеліск не зваліўся на праезную частку. Між тым помнік быў пастаўлены акурат на месцы пахавання салдат, якія абаранялі вёску.
Жыхары вёскі і ветэраны Вялікай Айчыннай вайны абурыліся гэтым фактам і нават сабраліся на вуліцах, каб пратэставаць.
У адказ мясцовыя ўлады паабяцалі паставіць новы помнік, але ўжо з граніту, паведамляе тэлеканал ОНТ.