На Брэстчыне ініцыююць разгляд “наркатычных справаў” ва ўстановах адукацыі
Пракуратура Брэсцкай вобласці прааналізавала леташнюю следчую і судовую практыкі па крымінальных справах аб злачынствах, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў (артыкулы 327-334 КК).
Як перадае БелаПАН са спасылкай на Генпракуратуру, у мінулым годзе раённыя суды разгледзілі 532 такія справы. У мэтах прафілактыкі распаўсюду наркаманіі пракуроры ініцыююць разгляд “наркатычных” справаў у выязных судовых пасяджэннях. Летась такім чынам разгледзілі 17 крымінальных справах аб злачынствах, прадугледжаных ч.1 арт 328 КК.
У большасці выпадкаў крымінальныя справы разглядаліся ва ўстановах адукацыі і ў аддзелах адукацыі, спорту і турызму райвыканкамаў.
Паводле статыстыкі Генпракуратуры, сёлета ў першым квартале колькасць злачынстваў у сферы абароту наркотыкаў знізілася на 16% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года (летась — 201 злачынства, сёлета — 169).