На будоўлі шматпавярховіка ў Мінску загарэлася электраправодка на даху
Дым на даху новабудоўлі каля станцыі метро "Пятроўшчына" заўважылі сёння ўдзень мінакі. Шматпавярховік будуецца на праспекце Дзяржынскага, адзначае TUT.by.
Відавочцы паведамілі пра здарэнне ў МНС. Ратавальнікі выслалі машыну на месца здарэння. Высветлілася, што на тэрыторыі будаўніцтва дома на даху загарэлася электраправодка. Пажар здарыўся ў размеркавальным шчыце.
Пацярпелых пры здарэнні няма, загаранне ліквідаванае.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.