На час чэмпіянату забараняюць прадаваць імпартнае піва (дакумент)
Адпаведны дакумент з'явіўся ў сацыяльных сетках.
Згодна з ім, з 8 па 25 траўня ўводзіцца забарона на продаж імпартнага піва. Дакумент нібыта выдадзены Мінскім абласным выканкамам. Выканаўцам загадваюць забяспечыць адпаведны запас айчыннага піва ў гандлёвых кропках.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у фан-зонах чэмпіянату таксама будуць прадаваць толькі беларускае піва і беларускае марозіва.