На Дзень сустрэчы выпускнікоў Міхаіл Мясніковіч наведаў сваю школу (фота)
Былы прэм’ер-міністр вучыўся ў вясковай школе ў Снове, недалёка Нясвіжа. Яна адзначае 150-годдзе.
Сустрэчы выпускнікоў у Беларусі традыцыйна праходзяць у першую суботу лютага. Сёлета сваю наведаў і новы старшыня Савета рэспублікі Міхаіл Мясніковіч.
"Ёсць нейкая настальгія, успаміны, таму што школа тых гадоў у прынцыпе адрозніваецца ад сённяшняй. Для вучняў сельскай школы гэта быў не толькі адукацыйны працэс — гэта была яшчэ і школа жыцця", — сказаў Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з былымі настаўнікамі і аднакласнікамі.
Міхаіл Мясніковіч у гутарцы з карэспандэнтам БелТА таксама расказаў, што вельмі добра пісаў школьныя сачыненні: "Мая настаўніца Надзея Піліпаўна Калоша казала, каб я не пісаў сачыненне ў агульным сшытку, і давала сшытак на 12 лістоў. Таму ў мяне сачыненні былі — такія сшыткі”.