На Дзень Волі ў Беларусі чакаецца да 19 цяпла
Уначы 25 сакавіка ападкі прагназуюцца ў заходніх раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей.
Удзень ападкі магчымыя пераважна на Брэстчыне, месцамі — навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні, 5-10 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 4-10 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя — 13-19 цяпла, інфармуе БЕЛТА.
***
Нагадаем, 25 сакавіка ў Мінску на Дзень Волі адбудзецца традыцыйная вулічная акцыя, дазволеная ўладамі. У гэты дзень у 1918 годзе была абвешчаная дзяржаўная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі, пазней падзеленай паміж Польшчай і Савецкай Расіяй.