Пасля Дня Волі ў Мінску затрымалі дзевяць чалавек (абноўлена)

Як паведамляе БелаПАН, каля дома №78 па вуліцы Багдановіча былі затрыманыя актывісты кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Максім Вінярскі, Леанід Кулакоў, Сяргей Мацкойць, Алена Лазарчык і Уладзіслаў Бародка. Іх пагрузілі ў мікрааўтобус і павезлі ў Савецкі РУУС.



На прыпынку "вуліца Кульман" сілавікі затрымалі актывіста аб'яднання "Маладыя дэмакраты" Аляксея Маркоўскага, які быў з бел-чырвона-белым і ўкраінскім сцягамі.



Акрамя таго, у міліцыю трапілі актывісты "Маладога фронту" (Чэхія) Зміцер Дрозд, Станіслаў Рачкель і непаўналетні Віктар Кашкевіч. Пры іх быў банер з надпісамі "Малады Фронт" і "Героі не паміраюць".



Па звестках праваабаронцаў, міліцыянты адпусцілі без пратаколаў амаль усіх застрыманых. Да раніцы ў міліцыі застаўся Максім Вінярскі. Таксама невядомае месцазнаходжанне Аляксея Маркоўскага.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі