У Глыбокім на Дзень Волі прыйшлі да помніка Вацлаву Ластоўскаму
Мясцовыя журналісты ўсклалі кветкі да помніка прэм’еру Беларускай Народнай Рэспублікі.
Гэты помнік быў пастаўлены ў 2012 годзе, калі ў Глыбокім адзначалася свята беларускага пісьменства. Тады ж была ўсталявана мемарыяльная шыльда на доме, непадалёк ад якога нарадзіўся Клаўдзій Дуж-Душэўскі — аўтар бел-чырвона-белага сцяга.
Глыбоцкія грамадскія актывісты Яраслаў Берніковіч і Зміцер Лупач падавалі заяўку на правядзенне мітынга на Дзень Волі, але райвыканкам акцыю не дазволіў.