У Санкт-Пецярбургу падтрымалі беларускі Дзень Волі
Пікет за дэмакратычныя свабоды і падтрымку палітвязняў у Беларусі прайшоў каля аддзялення амбасады Беларусі ў Санкт -Пецярбургу.
Зладзілі яго актывісты арганізацыя "Вясна" і "Моладзевы Яблык", паведамляе zaks.ru.
Штогод 25 сакавіка ў Беларусі неафіцыйна адзначаецца Дзень Волі, прысвечаны абвяшчэнню Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 годзе.