На эканамічным факультэце БДУ выявілі карупцыйную сістэму

Па звестках інтэрнэт-газеты "Ежедневник", у вядучай ВНУ краіны дзейнічала адладжаная сістэма атрымання хабару са студэнтаў-завочнікаў. Прычым, грошы браліся не з нейкіх асобных людзей, а з цэлых груп студэнтаў. У якасці кліентаў спецыяльна адбіраліся даволі заможныя асобы — напрыклад, дырэктары прыватных прадпрыемстваў.



Інспектара дэканата эканамічнага факультэта затрымалі падчас атрымання дзвюх тысяч долараў. Грошы ёй у сталічнай кавярні перадаў дырэктар прыватнага прадпрыемства, які вучыцца на факультэце. Прычым, грошы перадаваліся ад некалькіх аналагічных студэнтаў для шэрагу выкладчыкаў БДУ. На 23-гадовую дзяўчыну пачалі крымінальную справу за падбухторванне да дачы хабару.



Зараз аператыўнікі і следчыя спрабуюць выявіць, хто з выкладчыкаў БДУ ўдзельнічаў у гэтай карупцыйнай схеме. Аднак ужо сёння інфармаваныя асобы кажуць, што затрыманая была толькі перадатачным звяном.



Фота — wikipedia.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі