На Еўрамайдан прыйшло 10 тысяч чалавек
Людзі стаяць не толькі непасрэдна на Майдане Незалежнасці, але і на агляднай пляцоўцы ГЗЦ “Глобус” і каля Кастрычніцкага палацу.
Многія з мітынгоўцаў трымаюць сцягі Украіны з напісанымі на іх назвамі населеных пунктаў, адкуль яны прыехалі, перадае УНІАН. Сітуацыя на Майдане спакойная, многія людзі таньчаць. Цэнтральныя станцыі кіеўскага метрапалітэну працуюць на ўваход і выхад.
На Еўрапейскай плошчы, дзе напярэдадні адбыўся мітынг прыхільнікаў улады, пакуль нічога не адбываецца, сцэна дэмантаваная.