На Еўрамайдан з'ехаліся тысячы кішэннікаў-гастралёраў (відэа)
Іх там ловяць дзясяткамі штодня.
Як адзначае сайт tsn.ua, вялікія натоўпы людзей заўсёды прыцягваюць злодзеяў, а на Майдане Незалежнасці збіраюцца сотні тысяч людзей. Вось і паехалі ў Кіеў кішэннікі з усёй Украіны ў спадзяванні на лёгкую "здабычу".
У апазіцыйным штабе прызнаюць, што злодзеяў сапраўды вельмі шмат. Прыцягнуць кішэнніка да адказнасці, калі не злавіў яго руку ў сваёй кішэні, амаль немагчыма. Нагадаем, што за парадкам на Майдане сочаць удзельнікі самаабароны, у якую запісаліся тысячы людзей.
Акцыі пратэсту ва Украіне працягваюцца з 21 лістапада, калі ўкраінскі ўрад адклаў падпісанне дамовы аб асацыяцыі з ЕС.