На футбольны матч Балгарыя — Беларусь прадалі ўсяго 260 квіткоў

На футбольны матч Балгарыя — Беларусь прадалі ўсяго 260 квіткоў

На адборачны матч чэмпіянату свету па футболе Балгарыя — Беларусі па стане на 16.30 па беларускім часе прадалі ўсяго 260 квіткоў. 12 лістапада колькасць рэалізаваных квіткоў была 216, паведамляе Прессбол. Гульня пачнецца ў 20.00 паводле беларускага часу.

Балгарская федэрацыя футболу ўсё яшчэ спадзяецца сабраць на гэтай гульні да 4 тысяч гледачоў. Квіткі распаўсюджваюцца сярод партнёраў арганізацыі і ў дзіцячых школах. Кошты — ад 5,6 па 14 долараў.

Балгарыя з’яўляецца цяжкім сапернікам для Беларусі — у пяці ранейшых сустрэчах “белыя крылы” толькі аднойчы выйгравалі.

На сёння турнірнае становішча ў групе А, дзе выступаюць падапечныя Аляксандра Хацкевіча, выглядае наступным чынам: Францыя — 10 ачкоў, Швецыя — 7, Нідэрланды — 4, Балгарыя — 3, Беларусь — 2, Люксембург — 1.

Жывую трансляцыю матчу можна паглядзець на тэлеканале “Беларусь 2”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі