На гомельскага падлетка пачалі крымінальную справу за фота ваеннай тэхнікі

На гомельскага падлетка пачалі крымінальную справу за фота ваеннай тэхнікі

На непаўналетняга ліцэіста з Гомельскай вобласці пачалі крымінальную справу за садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці, піша "Гомельская праўда".

Напрыканцы лютага — на пачатку сакавіка падлетак сфатаграфаваў ваенную тэхніку і даслаў у тэлеграм-канал, прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім. У гэты час ужо ішла вайна Расіі супраць Украіны, праз Гомельшчыну ў бок Украіны рухаліся расійскія войскі.

На хлопца пачалі крымінальную справу па частцы 1 артыкула 361-4 Крымінальнага кодэкса. Па гэтым артыкуле пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі, непаўналетняму — да трох гадоў. Гэты артыкул з'явіўся ў Крымінальным кодэксе толькі летась.

Паведамляецца, што падлетак у навучальнай установе характарызуецца здавальняюча, у поле зроку праваахоўнікаў раней не трапляў. 

Яшчэ два школьнікі і ліцэіст пайшлі а 3-й гадзіне ночы паглядзець на ваенную тэхніку ў месцы дыслакацыі. Іх злавілі і склалі адміністрацыйныя пратаколы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі