На "Гродна Азоце" нечакана спыніўся адзін з цэхаў
4 жніўня каля 15:00 на "Гродна Азоце" пазапланава спынілася аддзяленне азотнай кіслаты цэха АКіКАС.
Як піша gazeta.azot.by, выпуск прадукцыі на прадпрыемстве не спыняўся. Прычыны спынення ў цэху высвятляюцца.
На прадпрыемстве папярэджваюць, што праз гэта дым над прадпрыемствам можа атрымаць чырвона-бурае адценне.
На "Гродна Азоце" запэўніваюць, што кантралююць якасць атмасфернага паветра на тэрыторыі і па перыметры прадпрыемства, а таксама на мяжы СЗЗ з улікам напрамку ветру. "Пагрозы гораду, экалогіі ды жыхарам няма", — кажуць на заводзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.