На харкаўскі Еўрамайдан прыехаў “Беркут” са зброяй
Актывісты Еўрамайдану плануюць пікетаваць з’езд дэпутатаў паўднёва-ўсходніх рэгіёнаў Украіны, Крыма і Севастопаля.
Ля ўваходу ў гатэль “Турыст”, дзе сабраліся пікетоўшчыкі, пад’ехаў аўтобус з байцамі “Беркута”. Сілавікі ў касках і з аўтаматамі, перадае УНІАН. Прычыну свайго з’яўлення “беркуты” не тлумачаць.