На хутары "Шаблі" згарэў бар "Малако" (фота)

На хутары "Шаблі" згарэў бар "Малако" (фота)

На хутары "Шаблі" ў Валожынскім раёне, вядомым месцы правядзення канцэртаў і музычных фестываляў, уначы з 16 на 17 жніўня адбыўся пажар. За 20 хвілін згарэў драўляны будынак, які выконваў функцыю бара і дыскатэкі. На ім была шыльда "Бар "Малако".

Гаспадар хутара Уладзімір Шаблінскі не выключае, што быў падпал. Паводле яго слоў, дом уцалеў цудам — своечасова прыехалі пажарныя.

Пажар на хутары "Шаблі" адбываецца не ўпершыню. Летам 2013-га хутар згарэў і спатрэбілася некалькі гадоў на яго аднаўленне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі