На канцэрце ў Астане Лукашэнку не пасадзілі побач з Пуціным (фота)
На канцэрце ў Астане Аляксандра Лукашэнку не пасадзілі побач з Уладзімірам Пуціным. Побач з расійскім прэзідэнтам сядзеў прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў. У руках Лукашэнка трымаў нейкую папку з дакументамі, якую атрымаў у зале ці збіраўся камусьці перадаць.
Кіраўнік Беларусі знаходзіцца з працоўным візітам у Казахстане. Ён паўдзельнічае ў пасяджэнні кіраўнікоў краін-чальцоў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, у якой наша краіна мае статус назіральніка.
Як інфармуе прэс-служба прэзідэнта Казахстана, у Дзяржаўным тэатры оперы і балету “Астана Опера” прагучалі “казахскія народныя песні і мелодыі розных народаў свету, а таксама вядомыя класічныя творы”. Выступалі музычныя калектывы з краін-чальцоў ШАС, у тым ліку з Расіі, Кітая, Індыі.