На канферэнцыі ў Мінску прапанавалі стварыць незалежны студэнцкі прафсаюз
Ініцыятыва стварыць незалежны студэнцкі прафсаюз прагучала на канферэнцыі па правах чалавека ў Мінску 13 чэрвеня. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі актывісты маладзёжнай прафсаюзнай групы "Студэнцкая рада".
Як інфармуе БелаПАН, удзельнікі сустрэчы гаварылі пра неабходнасць кансалідавацца для таго, каб адстойваць свае правы. "Мы выступаем за стварэнне незалежнага студэнцкага прафсаюза. Большасць студэнтаў нічога не ведаюць пра свае правы, і ў многіх канфліктных сітуацыях яны не ведаюць, што рабіць", — сказала адна з арганізатараў канферэнцыі Аляксандра Дзікан.
У якасці прыкладу прыводзілася сістэма абавязковага размеркавання выпускнікоў ВНУ. Паводле меркавання ўдзельнікаў сустрэчы, размеркаванне не павінна быць завочным і вырашацца толькі на ўзроўні кіраўніцтва ВНУ — студэнты маюць права ўдзельнічаць ва ўсіх пытаннях, якія непасрэдна тычацца іх далейшага лёсу.