На кірмашы ў Мінску канфіскавалі тавараў амаль на мільярд рублёў

Як паведамляе interfax.by, падатковыя інспектары па выніках праверкі арыштавалі амаль 12 тысяч адзінак тавару. Сума арыштаванага склала 991 мільён рублёў. 

Па словах падаткавікоў, грамадзянін вёў прадпрымальніцкую дзейнасць без дзяржаўнай рэгістрацыі. Інспектары падкрэслілі, што правядзенне выставаў-кірмашоў мусіць узгадняцца з мясцовай выканаўчай уладай. У дадзеным выпадку гэтага не адбылося, што і стала падставай для праверкі. 

Матэрыялы праверкі накіраваныя ў Эканамічны суд Мінска для прыняцця рашэння ў адпаведнасці з заканадаўствам. 

Фота — chatoff.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі