У Курапатах будаўнікі знішчылі лагер абаронцаў

У Курапатах будаўнікі знішчылі лагер абаронцаў

На будаўніцтве каля Курапатаў адбылася бойка паміж будаўнікамі і абаронцамі мемарыялу. У выніку лагер абаронцаў быў знішчаны, саміх іх выгналі з будаўнічай пляцоўкі. Пра гэта ў каментары Еўрарадыё распавёў Барыс Гарэцкі, які быў сведкам падзеяў.

Гарэцкі: "Актывістаў вывесці змаглі з будаўнічай пляцоўкі. Крыху пабілі. Уладзіміру Яроменку нават руку разбілі да крыві. Выкінулі з тэрыторыі будаўнічага лагера намёт. На тэрыторыі лагера засталася толькі адна дзяўчына з бел-чырвона-белым сцягам — яе будаўнікі чамусьці вырашылі не кранаць".

Абаронцы Курапатаў засталіся каля будаўнічай пляцоўкі. Іх там каля дзясятка, будаўнікоў — удвая больш. Па словах Гарэцкага, актывісты чакаюць, што неабыякавыя да праблемы людзі прыйдуць да іх падтрымаць сёння ўвечары.

Нагадаем, што абаронцы Курапатаў пратэстуюць супраць будаўніцтва офіснага будынку.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі